Еўрапейскія стандарты

77.flagБеларусь традыцыйна з’яўлялась часткай еўрапейскай культурнай прасторы. Мы – стваральнікі адной з першых у Еўропе мадэляў дзяржаўнасці. Нашы гарады, як і гарады Еўропы, кіраваліся паводле Магдэбургскага права. Сёння нам трэба зрабіць яшчэ шмат, каб наблізіцца да еўрапейскіх стандартаў. Нашаму гораду ёсць што ўзяць у Стакгольма, Прагі, Капенгагена, Вены. Але, каб гэта атрымалася, нам трэба больш ведаць пра нашых суседзяў у ЕС і пра тое, якія перспектывы будзе мець наша краіна, калі мы будзем паўнапраўнымі партнёрамі Еўропы.

Што павінен зрабіць урад Беларусі, каб з дапамогай ЕС палепшыць жыццё беларусаў:

- Паважаць права народу Беларусі выбіраць сваіх лідэраў дэмакратычным шляхам

- Паважаць права беларусаў на незалежную інфармацыю і свабоду слова

- Паважаць правы недзяржаўных арганізацый

- Вызваліць усіх палітычных зняволенных

- Забяспечыць права беларусаў на незалежную і неперадузятую судовую сістэму

- Паважаць права беларусаў уступаць у прафсаюзы і права прафсаюзаў абараняць інтарэсы працоўных

- Паважаць правы прадпрымальнікаў, не дапускаць празмернага ўмяшання уладаў

Што атрымаюць простыя беларусы ад збліжэння з Еўропай:

- Спрашчэнне візавага рэжыму з ЕС з  перспектывай адмены візаў

- Падтрымку малога і сярэдняга бізнэсу

- Дапамогу беларускім прадпрыемствам у выхадзе на еўрапейскі рынак

- Адмену мытных пошлін у гандлі паміж ЕС і Беларуссю, што прывядзе да зніжэння цэнаў і павышэння якасці тавараў

- Дапамогу ў ажыццяўленні эканамічных рэформаў

- Буйныя інвестыцыі ў эканоміку Беларусі: высокатэхналагічную вытворчаць, канкурэнтназдольную прадукцыю, новыя працоўныя месцы з высокімі заробкамі

- Павышэнне якасці аховы здароўя

- Падтрымку малазабяспечаных груп насельніцтва

- Рэформу судовай сістэмы ў інтарэсах грамадзян

- Мадэрнізацыю транспартнай і энергетычнай сетак

- Дапамогу у вырашэнні экалагічных праблем: наступстваў катастрофы на ЧАЭС, якасці вады, утылізацыі адкідаў

Нашмат большую колькасць стыпендый для адукацыі беларускіх студэнтаў ва Ўніверсітэтах Еўропы, абмены паміж універсітэтамі

Адраснаую дапамогу для сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі

Сайт прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі:

delblr.ec.europa.eu

Інфармацыйную кампанію «Беларускай сталіцы – Еўрапейскія стандарты» каардынуе Юрый Карэтнікаў.

Leave a Reply