«Выбараў у Рэспубліцы Беларусь па‑ранейшаму няма. І, значыць, няма падстаў для прызнання цяперашняй выбарчай кампаніі адпаведнай стандартам свабодных і справядлівых выбараў» — з такой заявай выступілі лідэры дэмакратычных партый і рухаў Беларусі.
«Вынікі, якія ўлада аб’явіць пасля дня выбараў 25 красавіка 2010 года, не могуць лічыцца адлюстраваннем волі беларускіх выбаршчыкаў», — гаворыцца ў сумеснай заяве.
Posts Tagged ‘Выбары 2010’
Выбараў у Беларусі па‑ранейшаму няма
Красавік 5th, 2010Улады не зарэгістравалі Юрыя Карэтнікава кандыдатам
Сакавік 30th, 2010
Улады не зарэгістравалі Юрыя Карэтнікава кандыдатам. Падставай для нерэгістрацыі паслужылі быццам бы пастаўленыя неўласнаручна даты подпісаў грамадзян. Нагадаем, што яшчэ на этапе збору подпісаў, Юрый атрымаў 2 папярэджанні ад камісіі, але тады чыноўнікі пабаяліся здымаць прэтэндэнта, бо гэта выглядала б падобным на палітычную расправу. Зараз жа яны, трымаючы ў сваіх руках абсалютна ўсе механізмы, спакойна “зарубілі” кандыдата Карэтнікава на быццам бы законных падставах.
» Read more: Улады не зарэгістравалі Юрыя Карэтнікава кандыдатам
Считатать будут снова «свои»: Оппозицию не пускают в участковые избиркомы
Сакавік 11th, 2010
10 марта в Беларуси завершилось формирование участковых избирательных комиссий.
По словам экспертов, этот процесс может стать определяющим для оппозиции. В случае если представители демократических партий, движений и организаций не будут включены в состав участковых комиссий, с их стороны возможен бойкот следующих этапов «выборов».
» Read more: Считатать будут снова «свои»: Оппозицию не пускают в участковые избиркомы
Юрый Карэтнікаў атрымаў два папярэджанні ад выбарчай камісіі
Сакавік 3rd, 2010
Учора ў раённай выбарчай камісіі Юрыю Карэтнікаву вынеслі два папярэджання за незаконную агітацыю і за выкарыстанне агітацыйных матэрыялаў выдадзеных за межамі краіны. У сваю чаргу Юрый Карэтнікаў зазначыў, – «Па-першае, матэрыялы былі выдадзеныя і распаўсюджваліся да пачатку рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, таму выносіць папярэджанне ініцыятыўнай групе, якая на той момант не з’яўлялася зарэгістраванай – абсурд. Па-другое, гэтыя матэрыялы не ўтрымлівалі закліку галасаваць за мяне, не ўтрымлівалі маю праграму, там утрымлівалася толькі выказанае мной меркаванне аб псеўдавыбарах. Таму нічым іншым, як фарсам, дадзены выпадак не лічу.
Прайшоў пікет па зборы подпісаў за Юрыя Карэтнікава каля «Еўраопта»
Сакавік 1st, 2010
У пятніцу ініцыятыўная група Юрыя Карэтнікава правяла пікет на чацвертым Паўднёвым Захадзе каля крамы “Еўраопт”, падчас якога праходзіў збор подпісаў за вылучэнне Карэтнікава кандыдатам ў дэпутаты Мінгарсавета.
Месца гэта папулярнае, паколькі ў нашыя крызісныя часы танныя крамы карыстаюцца найвялікшым попытам. Пікет вызваў вялікую зацікаўленасьць сярод наведвальнікаў крамы і выпадковых мінакоў. Яны падыходзілі, уступалі ў дыскусіі, задавалі пытанні, выказвалі свае меркаванні наконт жыцця, палітычнай сітуацыі і вострых праблемаў. Шмат хто выказваў падтрымкук Юрыю, былі такія, хто ставіўся з недаверам альбо з апатыяй, аднак можна упэўнена сказаць, што пікет прыцягнуў увагу і прынёс карысць, поколькі непасрэдная камунікацыя паміж кандыдатам і выбаршчыкамі дазваляе максімальна адчуць настроі і чаканні людзей. Пікеты па зборы подпісаў працягнуцца і надалей, аб чым мы будзем паведамляць тут, на сайце.