Posts Tagged ‘Беларускі Еўрапейскі Форум’

Ідзе падрыхтоўка да правядзення Беларускага Еўрапейскага Форума

Жнівень 31st, 2009

Намі была пададзена заяўка на імя старшыні ЖРЭА Маскоўскага раёну аб выдзяленні памяшкання для сустрэчы жыхароў Паўднёвага Захаду з аргкамітэтам па правядзенню Беларускага Еўрапейскага Форуму, абмеркавання яго платформы, а таксама для абрання дэлегатаў на Форум ад грамадскасці раёна.  Калі заяўка будзе задаволеная, сустрэча адбудзейцца ў актавай зале ЖЭС № 84 (пр-т. г. Звязда, 18). Час правядзення - 18 верасня 2009 года, з 18.00 да 20.00 На сустрэчу запрашаюцца ўсе жадаючыя жыхары Паўднёвага Захаду.

Форум закліканы мабілізаваць прыхільнікаў і аб’яднаць патэнцыял беларускіх праеўрапейскіх сіл, а таксама падтрымаць паўнавартасны ўдзел Беларусі ў праграмах еўрапейскага супрацоўніцтва і інтэграцыі.