Posts Tagged ‘Беларускі Еўрапейскі Форум’

Мілінкевіч: Мы хочам, каб пасля форуму пачалася праца

Лістапад 18th, 2009

miliУ Менску ў палацы культуры аўтазаводу адбыўся Беларускі эўрапейскі форум. У ім узялі ўдзел 809 дэлегатаў з вылучаных 1087-мі. Арганізатары назвалі форум найбольш маштабным і прадстаўнічым мерапрыемствам ад кангрэсу дэмсілаў у 2005 годзе.


На форуме прынятая праграма дзеяньняў, якая павінна спрыяць набліжэньню Беларусі да Эўрапейскага зьвязу. Яна будзе ажыцьцяўляцца ў двух кірунках: унутраным і замежным. Лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч у інтэрвію карэспандэнту Свабоды адзначыў, што далучыцца да яе выкананьня прапануецца ўсім прадстаўнікам грамадзянскай супольнасьці.

» Read more: Мілінкевіч: Мы хочам, каб пасля форуму пачалася праца

Мілінкевіч гатовы ісці ў прэзідэнты

Лістапад 15th, 2009

mili
Беларускі Еўрапейскі Форум быў праведзены на высокім арганізацыйным узроўні. Па яго выніках былі прынята рэзалюцыя і праграма дзеянняў.

Аляксандр Мілінкевіч у заключным выступе зазначыў:

«Калі з’явіцца чалавек, якога падтрымае большасць апазіцыі, у якога будзе выдатная праграма і каманда, я стану побач і буду выконваць любую працу, якую мне дадуць.

Разам з тым кажу, што я гатовы ісці на выбары, бо маю на гэта сілы і досвед».

» Read more: Мілінкевіч гатовы ісці ў прэзідэнты

Пытанне пра памяшканне для Беларускага Еўрапейскага Форуму пакуль не вырашана

Лістапад 9th, 2009

miliМінгарвыканкам не супраць правядзення мерапрыемства, але хоча, каб арганізатары дасягнулі дамоўленасць з уласнікам адпаведнага памяшкання.

Намеснікі кіраўніка Руху “За Свабоду” Віктар Карнеенка і Юрась Губарэвіч сёння мелі размову з прадстаўнікамі Упраўлення па ідэалогіі гарвыканкама.

» Read more: Пытанне пра памяшканне для Беларускага Еўрапейскага Форуму пакуль не вырашана

Вызначаны пераможцы віктарыны “Як добра ты ведаеш ЕС?”

Лістапад 9th, 2009

77.flagЖуры, складзенае з вядомых беларускіх палітолагаў, падчас другога туру задало канкурсантам 130 пытанняў.


− Дванаццаць пераможцаў першага туру (тэставання) былі запрошаныя на другі тур віктарыны, які адбыўся ў 8 лістапада ў офлайне. Журы ў складзе Андрэя Казакевіча, Дзяніса Мельянцова і мяне арганізавала інтэлектуальную двухузроўненвую гульню, падчас якой і вызначылася тройка лідэраў, − распавядае дарадца старшыні Руху “За Свабоду” Алесь Лагвінец.

» Read more: Вызначаны пераможцы віктарыны “Як добра ты ведаеш ЕС?”

Умовы правядзення Еўрафоруму паўплываюць на рашэнне аб санкцыях?

Лістапад 6th, 2009

77.flagНа Еўрапейскі форум, запланаваны на 14 лістапада ў Менску, прыедзе блізу 800 дэлегатаў з ўсёй краіны, пацвердзілі ўдзел ў форуме запрошаныя госці з еўрапейскіх структураў, між іншым віцэ-спікер Еўрапейскага парламанту, еўрадэпутаты і дэпутаты нацыянальных парламантаў краінаў Еўразвязу, пра што паведаміў каардынатар Руху “За Свабоду” Віктар Карнеенка.

Да гэтай пары арганізатары не атрымалі ніводнага дазволу на правядзенне форума, таму, як адзначае Віктар Карнеенка, не выключана, што форум прыйдзецца наладзіць на Кастрычніцкай плошчы.

» Read more: Умовы правядзення Еўрафоруму паўплываюць на рашэнне аб санкцыях?

На Форум вылучана больш за 1000 дэлегатаў

Лістапад 6th, 2009

77.flagНа паседжанні аргкамітэту Беларускага Еўрапейскага Форуму агучылі вынікі падрыхтоўчай кампаніі і зацвердзілі план правядзення мерапрыемства.

На паседжанні аргкамітэту зацвердзілі парадак дня Беларускага Еўрапейскага Форуму, тэмы, якія будуць разглядацца на мерапрыемстве, іх паслядоўнасць, спіс выступоўцаў і тэматыку выступаў. Паводле намесніка старшыні Руху “За Свабоду” Юрася Губарэвіча, у правядзенні Беларускага Еўрапейскага Форуму можна вылучыць тры часткі.

» Read more: На Форум вылучана больш за 1000 дэлегатаў

Дешевый шенген лучше всяких лозунгов усилит проевропейские настроения белорусов.

Кастрычнік 25th, 2009

shengenПроевропейские настроения белорусов последовательно растут. За последний год социологи уже неоднократно констатировали этот тренд. Сентябрьский национальный опрос НИСЭПИ впервые за несколько лет показал, что число сторонников объединения с Европой превысило число пророссийски настроенных белорусов. Однако эксперты предупреждают: тренд неустойчив. Если власти изменят свою риторику в адрес Евросоюза, то число евроэнтузиастов может быстро сократиться…

» Read more: Дешевый шенген лучше всяких лозунгов усилит проевропейские настроения белорусов.

Правер свае веды пра Еўропу і даведайся яшчэ болей

Кастрычнік 23rd, 2009

EU Flag Bkgnd2Рух “За Свабоду” абвяшчае конкурс “Як добра ты ведаеш ЕС?” , які прымеркаваны да правядзення Беларускага Еўрапейскага Форуму, што мае адбыцца ў Мінску 14 лістапада. Сярод узнагарод паездка ў еўрапейскую сталіцу, каштоўныя прызы і запрашэнні на Беларускі Еўрапейскі Форум.

Спаборніцтва еўразнаўцаў будзе праходзіць у два этапы. У першым туры конкурсу, які будзе трываць ад 21 кастрычніка да 5 лістапада, удзельнікі мусяць адказаць на пытанні адмысловага тэсту, размешчанага на сайце Беларускага еўрапейскага форума.

Першыя 12 удзельнікаў, якія набяруць максімальную колькасць балаў, будуць запрошаныя да ўдзелу ў другім туры, які адбудзецца 8 лістапада. Пераможцы будуць вызначаныя ў выніку інтэлектуальнай гульні, вынікі якой будуць падведзеныя кампетэнтным журы.

Пераможца конкурсу атрымае галоўны прыз − культурна-адукацыйную паездку ў адну са сталіц краін Еўразвязу. Удзельнікі, якія зоймуць другое і трэцяе месцы будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі ад арганізатараў. 20 удзельнікаў, якія дадуць найлепшыя адказы на пытанні тэста, атрымаюць запрашэнне ў якасці гасцей Беларускага Еўрапейскага Форуму. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пройдзе 14-га лістапада 2009 года на Беларускім Еўрапейскім Форуме.

Для удзелу ў конкурсе трэба зарэгістравацца на сайце http://euraforum.info. Там жа можна знайсці падрабязную інфармацыю пра правядзенне конкурсу, яго ўмовы і патрабаванні да ўдзельнікаў.

Пры наяўнасці пытанняў пішыце лісты на info@milinkevich.org

Паўднёвы Захад вылучыў дэлегатаў на Еўрапейскі Форум

Верасень 18th, 2009

У пятніцу, 18 верасня а 18 гадзіне актыўныя жыхары Паўднёвага Захаду сабраліся, каб вылучыць кандыдатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум, які пройдзе 14 лістапада. Арганізатарам сходу па фармальнай прычыне адмовілі ў памяшканні, таму сход адбываўся на свежым паветры, на пляцоўцы для масавых мерапрыемстваў у зялёнай зоне каля праспекта Любімава. Паводле дадзеных арганізатараў, на сход сабралося 35 чалавек. Перад прысутнымі выступілі сябры аргкамітэту Беларускага Еўрапейскага Форуму, Юрась Карэтнікаў і Юрась Губарэвіч. Яны распавялі пра мэты і задачы яго правядзення, а таксама пра бягучую сітуацыю ў беларускай палітыцы й эканоміцы. Удзельнікі сходу абралі 10 дэлегатаў на Форум ад Паўднёвага Захаду. Сход завяршыўся нефармальнымі абмеркаваннямі і размовамі пра будучыя планы.

Што такое Беларускі Еўрапейскі Форум

Верасень 16th, 2009

Беларускі Еўрапейскі Форум – гэта ўнікальная інфарамацыйна-дыскусійная пляцоўка па пытаннях супрацоўніцтва Беларусі і Еўрапейскага Звязу. Гэта дыялог, удзел у якім можа ўзяць любы грамадзянін Беларусі: падзяліцца сваім бачаннем і даведацца пра меркаванне вядомых асобаў Беларусі і Еўропы.

Крызісныя з’явы ў дзяржаўнай сацыяльна-эканамічнай мадэлі, нестабільнасць стасункаў з Расіяй падштурхнулі ўлады да супрацоўніцтва з Еўрапейскім Звязам. Сёння мы бліжэй чым калі да змены геапалітычнага выбару Беларусі. Але толькі пры актыўным удзеле кожнага грамадзяніна Беларусі, падтрымцы з боку грамадзянскай супольнасці, пры палітычным плюралізме намаганні Еўрапейскага Звязу па вяртанні Беларусі ў еўрапейскую сям’ю дадуць плён.

Мэта Беларускага Еўрапейскага Форуму – падтрымаць паварот Беларусі ў бок Еўрапейскага Звязу, зрабіць незваротнымі працэсы еўрапеізацыі Беларусі, мабілізаваць прыхільнікаў і аб’яднаць патэнцыял беларускіх праеўрапейскіх сілаў.

Усю інфармацыю пра Беларускі Еўрапейскі Форум, а таксама пра сходы па вылучэньні дэлегатаў на яго ў кожнай мясцовасці вы можаце знайсці на сайце Форума.