У пятніцу, 18 верасня а 18 гадзіне актыўныя жыхары Паўднёвага Захаду сабраліся, каб вылучыць кандыдатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум, які пройдзе 14 лістапада. Арганізатарам сходу па фармальнай прычыне адмовілі ў памяшканні, таму сход адбываўся на свежым паветры, на пляцоўцы для масавых мерапрыемстваў у зялёнай зоне каля праспекта Любімава. Паводле дадзеных арганізатараў, на сход сабралося 35 чалавек. Перад прысутнымі выступілі сябры аргкамітэту Беларускага Еўрапейскага Форуму, Юрась Карэтнікаў і Юрась Губарэвіч. Яны распавялі пра мэты і задачы яго правядзення, а таксама пра бягучую сітуацыю ў беларускай палітыцы й эканоміцы. Удзельнікі сходу абралі 10 дэлегатаў на Форум ад Паўднёвага Захаду. Сход завяршыўся нефармальнымі абмеркаваннямі і размовамі пра будучыя планы.
Паўднёвы Захад вылучыў дэлегатаў на Еўрапейскі Форум
Published: Верасень 18, 2009Posted in: Навіны