Беларускі Еўрапейскі Форум – гэта ўнікальная інфарамацыйна-дыскусійная пляцоўка па пытаннях супрацоўніцтва Беларусі і Еўрапейскага Звязу. Гэта дыялог, удзел у якім можа ўзяць любы грамадзянін Беларусі: падзяліцца сваім бачаннем і даведацца пра меркаванне вядомых асобаў Беларусі і Еўропы.
Крызісныя з’явы ў дзяржаўнай сацыяльна-эканамічнай мадэлі, нестабільнасць стасункаў з Расіяй падштурхнулі ўлады да супрацоўніцтва з Еўрапейскім Звязам. Сёння мы бліжэй чым калі да змены геапалітычнага выбару Беларусі. Але толькі пры актыўным удзеле кожнага грамадзяніна Беларусі, падтрымцы з боку грамадзянскай супольнасці, пры палітычным плюралізме намаганні Еўрапейскага Звязу па вяртанні Беларусі ў еўрапейскую сям’ю дадуць плён.
Мэта Беларускага Еўрапейскага Форуму – падтрымаць паварот Беларусі ў бок Еўрапейскага Звязу, зрабіць незваротнымі працэсы еўрапеізацыі Беларусі, мабілізаваць прыхільнікаў і аб’яднаць патэнцыял беларускіх праеўрапейскіх сілаў.
Усю інфармацыю пра Беларускі Еўрапейскі Форум, а таксама пра сходы па вылучэньні дэлегатаў на яго ў кожнай мясцовасці вы можаце знайсці на сайце Форума.