Праінфармавалі

Снежань 31st, 2010 ад admin Leave a reply »

Днямі кіраўніком грамадскай ініцыятывы “Паўднёвы захад” Юрасём Карэтнікавым быў атрыманы ліст ад раённых уладаў.
У сваім лісце адміністрацыя Маскоўскага раёну паведамляе аб заключэнні дзяржаўнага кантракту з РУП “Інстытут Белжылпраект”, на выкананне праектных прац па ўладкаванню паверхневых аўтастаянак у мікрараёне “Паўднёвы захад”, паводле нашых прапаноў.
З свайго боку мы яшчэ раз нагадваем аб тым, што справу парковак і аўтастаянак мы ўжо не першы год трымаем на грамадскім кантроле і што калі абяцанні ўладаў не будуць выкананыя, мы працягнем нашыя грамадскія кампаніі ў гэтым кірунку.

Advertisement

Leave a Reply