Грамадская ініцыятыва “ Паўднёвы-захад” (ПЗ) паўстала ў Маскоўскім раёне Мінска намаганнямі маладых актыўных грамадзян мікрараёнаў “Паўднёвы захад” і “Малінаўка” ў красавіку 2006г. У межах гэтых мікрараёнаў пражывае каля 160 000 жыхароў сталіцы.
Асноўнымі мэтамі нашай ініцыятывы з’яўляецца вырашэнне лакальных праблемаў раёна, абарона законых інтарэсаў мясцовага насельніцтва, прапаганда здаровага ладу жыцця сярод моладзі. Таксама важнай задачай для нас з’яўляецца прыцягненне актыўных грамадзян да супольнай дзейнасці на карысць раёна и грамадства.
За час існавання нашай ініцыятывай быў праведзены шэраг паспяховых лакальных акцый і кампаній, якія атрымалі шырокі рэзананс. Намі была арганізаваная бясплатная юрыдычная кансультацыя для жыхароў раёна, праводзіліся кампаніі па абароне інтарэсаў простых грамадзян: кампанія “Юго-Западу нужны парковки!” супраць зносу буйной аўтастаянкі па пр-ту г.“Праўда” і абароне правоў аўтаўладальнікаў (2008) – дамагліся прыняцця Мінгарвыканкамам рашэння №1580 аб будаўніцтве ў раёне новых стаянак і парковак для аўтатранспарта; кампанія «Паркоўкі для Паўднёвага Захада» (2009-2010), у межах якой быў распрацаваны план стварэння 512 дадатковых парковачных месцаў без шкоды для існуючай інфраструктуры і зялёнай зоны – улады далі згоду на частковую рэалізацыю праекта; кампанія за абарону і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны раёну (курганы 12ст) у 2008 годзе – дамагліся усталявання памятнага знаку і шыльды аб абароне дзяржавай дадзенага аб’екту; кампанія «Беларускай сталіцы – еўрапейскія стандарты» – была выдадзена і пашырана сярод чыноўнікаў брашура «Еўрапейскія перспектывы для жыхароў Паўднёвага Захада» pzminsk.org/eurostandards/booklet аб канкрэтных прыкладах карысці для Паўднёвага Захада ад больш цеснай інтэграцыі з Еўропай, кампанія па паляпшэнню ўмоў для роварыстаў “Ровар у горадзе” і інш.
Нашай ініцыятывай праводзіліся футбольныя турніры для раённай моладзі, выдавалася лакальная бясплатная газэта “Паўднёвы захад” (2007) і інш.
Стала працуе сайт ініцыятывы “Паўднёвы Захад”, які карыстаецца папулярнасцю сярод жыхароў: pzminsk.org
Мы працуем разам з усімі жыхарамі нашага раёна, каб зрабіць яго больш прывабным і ўтульным для ўсіх нас. Наша мэта – зрабіць жыццё на Паўднёвых Захадзе па-еўрапейску якасным. Таму дэвіз нашай ініцыятывы “Паўднёвы Захад – Еўрапейскі накірунак!”.
Доброго дня суток! Я проживаю в микрорайоне Юго-Запад, мне 24 года. У меня следующий вопрос – можно ли вступить в ваши ряды и есть ли какие-нибудь ежемесячные сборы? Заранее благодарен за ответ!
Добры дзень, Канстанцін!
Дзякуй за Ваш каментар. Калі Вы жадаеце нейкім чынам дапамагчы нашай ініцыятыве ў працы, калі ласка, звяртайцеся па тэлефоне альбо на электронны адрас, які пазначаны ў раздзеле сайта: Кантакты (+375 29 771 73 40). Мы не з’яўляемся арганізацыяй у поўным сэнсе слова – таму фармальна ўступіць у нашу ініццыятыву нельга – гэта хутчэй група людзей, аб’яднаных пэўнымі мэтамі. Таму і складак (членскіх узносаў) у нас няма. Тэлефануйце, прыходзьце, прыносьце свае ідэі, прымайце ўдзел!
З павагай, адміністратар сайта